Раснянскі сельсавет (Камянецкі раён)

Раснянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Расна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 491
Раснянскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Расня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Расна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Расненскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старое Расна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ваўковіцкага сельсавета[1]. 26 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Баршчэўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Забалацце і Чарнёва)[2]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Старое Расна (злілася з вёскай Новае Расна)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 16 населеных пунктаў[4]. 5 сакавіка 1981 года цэнтрам сельсавета вызначана Новае Расна. 11 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Абяроўшчына, 26 красавіка 2013 года — у аграгарадок Расна[5]. 20 снежня 2013 года сельсавет перайменаваны ў Раснянскі[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2985 чалавек[7], з іх 82,2 % — беларусы, 8,5 % — украінцы, 7,6 % — рускія, 0,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Каменецкого районного Совета депутатов от 26 апреля 2013 г. № 189 О переносе административного центра Ряснянского сельсовета в агрогородок Рясна Архівавана 7 чэрвеня 2020.
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 331 О переименовании Рясненского сельсовета Каменецкого района Брестской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.